wd wp Пошук:

Акадэмфарм

«Акадэмфарм» — рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дзейнасць

«Акадэмфарм» - гэта беларускае дзяржаўнае навукаёмістае фармацэўтычнае прадпрыемства, створанае ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2009 годзе. Прадпрыемства ўваходзіць у склад Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі».

Праект стварэння навукова-фармацэўтычнага прадпрыемства ўвабраў у сябе адразу некалькі актуальных ідэй: дзяржаўны ўдзел у фармаванні інавацыйнага кластара эканомікі, умацаванне сувязі навукі з вытворчасцю, камерцыялізацыя навуковых даследаванняў, імпартазамяшчэнне.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства з’яўляюцца: прамысловы выпуск лекавых сродкаў і іншых фармацэўтычных прадуктаў, вітамінных, вітамінна-мінеральных і метабалічных комплексаў, нутрыцэўтыкаў, лабараторныя фармацэўтычныя даследаванні, кантрактная фармацэўтычная вытворчасць і інш.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навуковыя арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·З’явіліся ў 2009 годзе
Катэгорыя·Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навуковыя арганізацыі паводле алфавіта