wd wp Пошук:

Айзкраўкльскі край

Айзкраўкльскі край (лат.: Aizkraukles novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Латвіі, у рэгіёне Відзэмэ. Край складаецца з аднайменнай воласці і горада Айзкраўклэ, які з’яўляецца цэнтрам краю. Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 10043 чалавек. Плошча краю займае 102,3 км ².

Край быў утвораны ў 2001 годзе ў складзе Айзкраўкльскага раёна. З 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з’яўляецца асобнай адміністрацыйнай адзінкай.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Краі Латвіі