wd wp Пошук:

Азярніцкі сельсавет

Азярні́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Азярніца.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сялявіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: аграгарадок Сялявічы, вёскі Варонічы, Вецявічы, Вялікая Кракотка, Рудаўка, Юхнавічы)[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1091 чалавек[2], з іх 88,2 % — беларусы, 4,7 % — палякі, 4,2 % — рускія[3].

Станам на 1.1.2015 года ў сельскіх населеных пунктах сельсавета пражывае 1673 чалавекі, з іх 850 працаздольных, 514 пенсіянераў, 309 дзяцей і падлеткаў.

Інфраструктура

На тэрыторыі сельсавета размешчаны і дзейнічаюць:

Зноскі

  1. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 249 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области(недаступная спасылка)
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Азярніцкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі