wd wp Пошук:

Адэская нацыянальная акадэмія харчовых тэхналогій

Адэская нацыянальная акадэмія харчовых тэхналогійукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхналагічнага профілю, якая знаходзіцца ў Адэсе.

Гісторыя

Заснавана 20 кастрычніка 1902 года як Адэская школа мукамолаў. Першай і адзінай у краіне вышэйшай навучальнай установай збожжаперапрацоўчага профілю стаў тэхнікум тэхналогіі збожжа і мукі, адкрыты 22 чэрвеня 1922 года на базе Адэскага млынова-тэхнічнага вучылішча. У 1928 годзе тэхнікум быў ператвораны ў Адэскі політэхнікум тэхналогіі збожжа і мукі з трыма факультэтамі: тэхналагічным, механічным і хлебапякарным. Політэхнікум у 1929 годзе быў рэарганізаваны ў Інстытут тэхналогіі збожжа і мукі імя І. В. Сталіна. Найважнейшай вяхой у гісторыі інстытута стаў 1969 год. У выніку рэарганізацыі двух адэскіх ВНУ - Адэскага тэхналагічнага інстытута і Адэскага інстытута харчовай і халадзільнай прамысловасці быў утвораны фактычна новы, найбуйнейшы ў краіне інстытут харчовага профілю. У 1970 годзе Савет Міністраў УССР пераназваў новы інстытут у Адэскі тэхналагічны інстытут харчовай прамысловасці імя М. В. Ламаносава. У такой якасці інстытут праіснаваў да 20 лістапада 1994 года, калі яму быў прысвоены статус акадэміі. З гэтага ж часу ВНУ стала называцца Адэскай дзяржаўнай акадэміяй харчовых тэхналогій.

Структура

Факультэты

Каледжы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1902 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Адэсы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1902 год ва Украіне