wd wp Пошук:

Адціскальнік

Адціскальнік — прылада для ручной апрацоўкі каменю ў тэхніцы адціскання. Матэрыялам для адціскальнікаў з’яўляліся камяні розных парод, рогі, косці і біўні. Прыкметы адціскальніка — заломы альбо ямкі на пукатай рабочай паверхні, якія ўзнікалі пры націсканні на край загатоўкі. У палеаліце каменныя адціскальнікі рабіліся з плітак і галькі, спрацаваных нуклеусаў, адшчэпаў, зламаных прылад, касцяныя — з трубчастых костак. У мезаліце вядомы адціскальнікі з крамянёвых шпянёў даўжынёў 6—7 см. У неаліце каменныя і касцяныя адціскальнікі набываюць чатырохвугольную ці акруглую у папярочніку форму, даўжынёй 6—7 см, шырынёй да 1—3 см, таўшчынёй да 0,7 см. Выкарыстоўваліся на стадыі апрацоўкі, калі тонкія лускі аддзяляліся пры рэтушаванні каменных прылад працы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Мезаліт
Катэгорыя·Археалогія ў Беларусі
Катэгорыя·Неаліт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Палеаліт