wd wp Пошук:

Адольф Усцінавіч Варановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Варановіч. Адольф Усцінавіч Варановіч (15 чэрвеня 1940, вёска Мікольцы, Мядзельскі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Мядзельскай сярэдняй школы (1957) паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча (скончыў у 1960). Працаваў у мастацкай майстэрні Аршанскага льнокамбіната мастаком па тканінах, а таксама ў дзіцячай мастацкай школе выкладчыкам. З 1989 г. - член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні.

Першыя апавяданні апублікаваў у 1970 г. (штотыднёвік «Літаратура і мастацтва»). Выдаў кнігі аповесцей і апавяданняў «Высокі падмурак» (1978), «Агні хат» (1986).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі