wd wp Пошук:

Аднан Захіравіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аднан Захіравіч (басн.: Adnan Zahirović, нар. 23 сакавіка 1990, Баня-Лука, СФРЮ) — баснійскі футбаліст, паўабаронца нямецкага клуба «Нерэсгайм» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны.

Кар’ера

Клубная

Пачынаў кар’еру ў клубе «Чэлік» з баснійскага горада Зеніца, дзе хутка замацаваўся ў аснове. У пачатку 2011 года перайшоў у клуб расійскай прэм’ер-лігі «Спартак-Нальчык». Застаўся ў клубе і пасля вылету з Прэм’ер-лігі ў 2012 годзе. У лютым 2013 года на правах арэнды перайшоў у мінскае «Дынама»[4]. Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе мінчан і па завяршэнні арэнды пакінуў клуб. У ліпені 2013 года перайшоў у нямецкі «Бохум»[5].

У 2015—2016 гадах гуляў у Ізраілі, пасля чаго вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Жэлезнічара». Сезон 2016/17 пачаў у складзе «Спліта», аднак узімку пакінуў клуб. У ліпені 2017 года перайшоў у «Младаст» Добай Какань, пакінуў гэты клуб па заканчэнні сезона 2017/18.

У лютым 2019 года далучыўся да клуба «Віртон» з трэцяга дывізіёна Бельгіі, дзе гуляў да канца сезона 2018/19. У кастрычніку 2019 года стаў іграком нямецкага аматарскога клуба «Нерэсгайм».

Гуляў за моладзевую зборную Босніі і Герцагавіны. У 2010 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную.

Зноскі

  1. Adnan Zahirovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Adnan Zahirović // FBref.com
  3. Adnan Zahirovic // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Захирович оформил отношения с минским «Динамо»
  5. «Бохум» выкупил у нальчикского «Спартака» контракт Аднана Захировича

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Босніі і Герцагавіны па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Хапаэль Ака
Катэгорыя·Ігракі ФК Бохум
Катэгорыя·Футбалісты Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Жэлезнічар Сараева
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Нальчык
Катэгорыя·Ігракі ФК Младаст Добай Какань
Катэгорыя·Ігракі ФК Бохум II
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлік Зеніца
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Спліт
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Віртон
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баня-Луцы
Катэгорыя·Асобы