wd wp Пошук:

Адмет Пірыдскі

Адмет Пірыдскі — цар старажытнага Эпіра, які кіраваў у V стагоддзі да н.э.

Біяграфія

Адмет лічыцца заснавальнікам роду Пірыдаў. Аднойчы Адмет звярнуўся з нейкай просьбай да афінян, але атрымаў пагардлівую адмову ад Фемістокла, які тады знаходзіўся на вяршыні магутнасці ў дзяржаве. З тых часоў Адмет вельмі азлобіўся, і ясна было, што ён адпомсціць Фемістоклу, калі той калі-небудзь апынецца ў яго руках. Аднак, калі Фемістокл быў выгнаны з Элады і, у часе ганенняў і пераследаў, прыйшоў з просьбай да Адмета, той нечакана ўзяў яго пад сваю абарону і дапамог перабрацца ў Македонію[1].

Зноскі

  1. Плутарх, «Фемістокл», 24
Папярэднік:
Цар Эпіра
V стагоддзе да н.э.
Пераемнік:
Тарып
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кіраўнікі V стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў V стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Кіраўнікі Эпіра
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў V стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы