wd wp Пошук:

Адбойнік

Адбойнік — прылада для апрацоўкі каменю, інструмент, які дазваляў вырабляць іншыя віды каменных прылад шляхам сколвання. Прыкметамі адбойніка лічацца сляды ад удараў у выглядзе шчарбін і ямак на яго пукатай рабочай паверхні. У палеаліце ў якасці адбойніка выкарыстоўвалі рачную гальку, жаўлакі крэменю шара-, яйца- і пальцападобнай формы. У неаліце з’явіліся адбойнікі з дзяржаннем, зробленым абіўкай на канцы крамянёвага жаўлака; у Краснасельскіх крэменеапрацоўчых майстэрнях (Ваўкавыскі раён) мелі трохвугольную сегментападобную поліэдрычную форму, даўжынёй 5—13 см, шырынёй 3,5—11 см, таўшчынёй 2,1—8,5 см, масу 0,1—0,9 кг. Ужываліся пры расколванні крэменю, счэсванні з яго жаўлачнай скарынкі, вырабе нуклеусаў, адбіўцы адшчэпаў і пласцін, якія з’яўляліся нарыхтоўкамі для прылад працы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Неаліт
Катэгорыя·Палеаліт
Катэгорыя·Археалогія ў Беларусі