wd wp Пошук:

Агда Эстлунд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эстлунд.

Агда Эстлунд (швед. Agda Östlund, поўнае імя Agda Maria Östlund, народжаная Lundgren; 3 красавіка 1870 — 26 чэрвеня 1942) — шведскі палітык, член Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі.

Біяграфія

Нарадзілася 3 красавіка 1870 года ў Кёпінгу ў працоўнай сям’і.

Навучылася на швачку, стварыла ўласную швейную майстэрню з некалькімі супрацоўнікамі. Выйшаўшы замуж за Андэрса Эстлунда (Anders Östlund), пераехала з ім у 1896 годзе ў Стакгольм.

У 1903 годзе Агда ўступіла ў стакгольмскі жаночы клуб (Stockholms allmänna kvinnoklubb), дзе пазней стала яго старшынёй. Яна здзейсніла шмат агітацыйных паездках па краіне, выступаючы за права голасу жанчын. Таксама працавала ў Сацыял-дэмакратычнай федэрацыі жанчын (Sveriges socialdemokratiska kvinnoförbund) і ў 1911—1917 гадах была старшынёй яе выканаўчага камітэта.

У 1921 годзе яна стала адной з пяці першых жанчын, абраных у рыксдаг пасля таго, як жанчыны атрымалі выбарчае права. У іх ліку былі: Нелі Цюрынг, Элізабет Там і Берта Велін — у ніжняй палаце, а таксама Керсцін Хесельгрэн — у верхняй палаце. Прапрацавала ў парламенце да 1940 года. У рыксдагу яна стала першай жанчынай, якая выступіла з трыбуны ніжняй палаты, а таксама першай жанчынай, абранай членам камітэта парламента ад сацыял-дэмакратаў.

Агда Эстлунд займалася пытаннямі сямейнага гвалту, жаночага пенсіённага забеспячэння, а таксама медыцынскага абслугоўвання жанчын і дзяцей. Памерла 26 чэрвеня 1942 года ў Стакгольме.

Зноскі

  1. http://www2.ub.gu.se/kvinndata/portaler/rostratt/pdf/rostrattsfragan.pdf
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Agda Maria Östlund 1870-04-03 — 1942-06-26 Facklig och politisk pionjär, riksdagsledamot Праверана 12 верасня 2020.
  3. 1 2 Köpings stadsförsamlings kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/ULA/10695/C/8 (1861-1872), bildid: A0016400_00104 Праверана 12 верасня 2020.
  4. 1 2 Östlund f. Lundgren, Agda Maria // Sveriges dödbok 1860–2017 — 7 — Sveriges Släktforskarförbund, 2018. Праверана 12 верасня 2021.
  5. 1 2 3 Östlund i Stockholm, Agda M // Tvåkammar-riksdagen 1867-1970 — Т. 1. — С. 198. Праверана 10 студзеня 2022.
  6. Agda Maria Östlund (S) // Sveriges riksdag 1924 : porträttalbum — 1925. — С. 70. — 147 с. Праверана 14 верасня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Сацыял-дэмакраты Швецыі
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0