wd wp Пошук:

Авіцэніт

Авіцэніт (у гонар Авіцэны) — мінерал, аксід талію (Tl2O3). Габітус кубічны. Спайнасць недасканалая. Колер буравата- або шаравата-чорны. Бляск моцны, металападобны. Цвёрдасць 1,5—2,5. Удзельная вага 8,9 (вымераны), 10,34 (разліковы).

Упершыню знойдзены каля Самарканда (Узбекістан) ў 1958 годзе.

Генезіс

Распаўсюджаны ў зонах акіслення Fe-карбанатных жылаў.

Спасылкі

Літаратура

  1. Геалагічны слоўнік, Т. 1. — М.: Нетры, 1978. — С. 24.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Мінералы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вокіслы (мінералы)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы пра мінералы без ілюстрацый
Катэгорыя·Мінералы