wd wp Пошук:

Авечкагадоўля ў Беларусі

Авечкагадоўля Беларусі — галіна жывёлагадоўлі, якая займаецца гадоўляй авечак.

Пагалоўе

Авечкі з выстаўкі «Белагра-2019»

Гістарычна вытворчасць воўны была важнай галіной сельскай гаспадаркі, аднак з сярэдзіны XX стагоддзя пагалоўе авечак пачало хутка скарачацца.

У 2010-я гады пагалоўе авечак пачало расці — з мінімуму ў 51,8 тысяч у 2011 годзе да 89,8 тысяч У 2017 годзе. Удвая вырасла пагалоўе авечак у буйных сельскагаспадарчых арганізацыях (з 6 да 12 тысяч), у чатыры разы — у фермерскіх гаспадарках (з 4,1 да 16,3 тысяч), амаль на 50 % у асабістых гаспадарках насельніцтва (з 42 да 62 тысяч). Змянілася і доля гаспадарак розных катэгорый: з 10,8 % да 13,3 % вырасла доля буйных сельскагаспадарчых арганізацый, з 7,9 % да 18,1 % — доля фермерскіх гаспадарак, у той час як доля асабістых гаспадарак насельніцтва скарацілася з 81, 3 % да 68,6 %[1].

Дасягнуўшы лакальнага піка у 2018 годзе (89,9 тысяч), пагалоўе авечак пачало скарачацца (да 87,6 тысяч на 1 студзеня 2019 года)[2].

Эканамічныя паказчыкі

Беларуская авечкагадоўля надзвычай стратная. У 2018 годзе сярэдняя рэнтабельнасць бараніны, рэалізаванай сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі (без уліку фермераў і асабістых гаспадарак насельніцтва), склала −69,8 %, прычым за 2012—2018 гады гэты паказчык упаў амаль у 7 разоў, з −10,8 % у 2012 годзе[3].

Зноскі

  1. СХРБ, 2017, с. 127—129
  2. СХРБ, 2019, с. 135
  3. СХРБ, 2019, с. 182

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Авечкагадоўля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлагадоўля ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96%2C %D1%8F%D0%BA%D1%96%D1%8F %D0%B2%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%9E%D0%B2%D0%B0%D1%8E%D1%86%D1%8C %D1%87%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%8F %D0%B4%D1%8B%D1%8F%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%8B