wd wp Пошук:

Авесцкі манетны двор

Манета 2 эрэ Авесцкага манетнага двара 1749 года, Фрэдрык I

Авесцкі манетны двор — манетны двор, які размяшчаўся ў г. Авеста, Швецыя. Заснаваны ў 1644 годзе.

Выпускаў у 1788 годзе манеты-перайманні медных 5 капеек з датаваннем 1764, 1778 і 1787 гады для забеспячэння плацежаздольнасці шведскай арміі на акупіраваных тэрыторыях Расійскай імперыі ў час руска-шведскай вайны 1788—1790 гадоў. У адрозненне ад сапраўдных рускіх манет на іх аверсе і рэверсе былі каралеўскія (замест імператарскіх) кароны, іншыя абрысы дат; на аверсе манет 1787 года — асаблівы малюнак двухгаловага арла, у полі манеты часцей за ўсё знак Екацярынбургскага манетнага двара — EM, зрэдку адзнака двара адсутнічае.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·XVII стагоддзе ў Швецыі
Катэгорыя·Эканоміка Швецыі
Катэгорыя·Манетныя двары
Катэгорыя·1644 год у Еўропе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1644 годзе