wd wp Пошук:

Аварыя ПС-7 у Мінску

21 мая 1941 г. раніцай на самалёце ПС-7 выконваў трэніровачны палёт начальнік Беларускай авіягрупы Грамадзянскага паветранага флоту Махін. Падчас другога самастойнага палёта з прычыны недакладнага разліку ён вырашыў сысці на другі круг. На вышыні каля 50 м пілот дадаў абароты матораў і пачаў нармальна сыходзіць на другі круг. Праляцеўшы каля 300 м, самалёт пачаў гойсаць налева і направа з вялікім кабрыраваннем, пасля чаго быў энергічна адціснуты з стратай 15-20 м вышыні. Затым самалёт рэзка пачаў разгортвацца налева, але быў таксама рэзка выведзены з гэтага становішча і пайшоў уверх з вялікім вуглом. Пры гэтым наступіла страта хуткасці, самалёт зваліўся на левае крыло, перайшоў на нос і стукнуўся аб зямлю на раллі ў раёне вул. Сеніцкая недалёк ад аэрапорта. Махін атрымаў цяжкія раненні і памёр праз 7 гадзін.

Асноўнай прычынай катастрофы лічыцца памылка ў тэхніцы пілатавання начальніка Беларускай авіягрупы ГВФ Махіна, які не лятаў раней на двухматорных самалётах і не меў належнай упэўненасці ў дзеяннях пры сыходзе на другі круг. Ён пачаў прыводзіць стабілізатар у адмоўнае становішча замест станоўчага, што прывяло да немагчымасці прадухіліць страту самалётам хуткасці. Ускоснай прычынай стала незадавальняючая падрыхтоўка трэніровачнага палёту.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Падзеі 21 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Авіякатастрофы
Катэгорыя·Май 1941 года
Катэгорыя·БССР
Катэгорыя·1941 год у Беларусі
Катэгорыя·Катастрофы ў Беларусі