wd wp Пошук:

Аванэш-хан

Аванеш-хан (пам. у 1538) — шосты ўзбекскі кіраўнік з дынастыі Шыбанідаў у Харэзмскай дзяржаве, які кіраваў у 1526—1538 гадах.

Прыход да ўлады

Аванеш-хан быў сынам Амінек-хана і нашчадкам узбекскага хана Ядгар-хана. Ен прыйшоў да ўлады ў Харэзме пасля смерці свайго брата Буджуга-хана ў 1526 годзе. Кіраваў ён да 1538 года. Валадаранне яго не было спакойным. Вёў барацьбу з бухарскім ханам Убайдула-ханам, ад якога пацярпеў паражэнне і загінуў. Улада ў Харэзме на кароткі тэрмін перайшла да бухарскіх Шэйбанідаў[1].

Смерць

Пасля гібелі Аванеш-хана ў 1538 годзе праз кароткі перыяд падпарадкавання Бухарскаму ханству ўлада ў Харэзме перайшла да яго брата Кал-хана.

Зноскі

  1. Веселовский Н. И. Очерк историко-географических сведений о Хивинском ханстве. Спб,1877,с.106

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў 1538 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2 тысячагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кіраўнікі Харэзма
Катэгорыя·Дынастыя Шыбанідаў
Катэгорыя·Шэйбаніды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ва Узбекістане