wd wp Пошук:

Абідзенскія эмалі

Бронзавая падвеска-лунніца з выемкавай чырвонай эмаллю з селішча Абідня, IIV стст., Нацыянальны гістарычны музей Беларусі

Абідзенскія эмалібронзавыя ўпрыгожанні (падвескі-лунніцы, пацеркі) позняга этапу зарубінецкай культуры (II—V ст.), аздобленыя выемчатымі эмалямі.

Выраблялі, як мяркуюць, у ювелірнай майстэрні на паселішчы Адаменка (Быхаўскі раён, урочышча Абідня). Трохвугольныя лунніцы (верхні вугал служыў вушкам) знізу завершаны круглымі гнёздамі для чырвонай эмалі (плаўленае рымскае шкло). Кожны вугал упрыгожваюць яшчэ тры выступы-дыскі. Пацеркі ў форме сплюшчаных выцягнутых паралелепіпедаў. Аналагічныя ўпрыгожанні знойдзены і на суседнім паселішчы Тайманава.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Археалогія ў Беларусі
Катэгорыя·Зарубінецкая культура
Катэгорыя·Адаменка (пасёлак)
Катэгорыя·Упрыгажэнні