wd wp Пошук:

Абраам Аянедэль

Абраам Аянедэль Уруція (ісп.: Abraham Oyanedel Urrutia; 25 мая 1874 — 28 студзеня 1954) — чылійскі юрыст, займаў пасаду прэзідэнта Чылі на працягу 82 дзён у 1932 годзе.

Вывучаў права ва Універсітэце Чылі ў Сант’яга, а ў 1897 годзе атрымаў дыплом юрыста. У 1891 годзе прымаў удзел у чылійскай грамадзянскай вайны на баку арміі Кангрэсу.

У 1927 годзе быў прызначаны членам Вярхоўнага суда Чылі, пасля стаў яго старшынёй. 2 кастрычніка 1932 года, у сувязі з паўстаннем гарнізонаў у Антафагаста і Кансепсьёне, прэзідэнт Барталамэ Бланш падаў у адстаўку і перадаў уладу Аянедэлю. Уся яго дзейнасць на гэтай пасадзе звялася да арганізацыі правядзення усеагульных выбараў, на якіх перамог Артура Алесандра, якому Аянедэль перадаў паўнамоцтвы на Каляды, 24 снежня 1932 года.

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Сант’яга
Катэгорыя·Прэзідэнты Чылі
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Чылійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чылі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе