Абмежаваны кантынгент савецкіх войскаў у Афганістане (таксама Абмежаваны кантынгент, АКСВА, АКСВ) — афіцыйная назва савецкай групы войскаў, якая дыслакавалася ў Афганістане з 1979 года па 1989 год. У склад абмежаванага кантынгента ўваходзіла 40-я армія, ваенныя падраздзяленні памежных войскаў КДБ СССР і атрад спецыяльнага прызначэння МУС СССР.