wd wp Пошук:

Аблога Томы

4°23′15″ пд. ш. 152°10′13″ у. д. HGЯO

Абло́га То́мы (лац.: Siege of Toma) на востраве Новая Памеранія (сёння Новая Брытанія) 1417 верасня 1914 года, з’яўляецца завяршальным эпізодам акупацыі Германскай Новай Гвінеі Аўстралійскім экспедыцыйным корпусам. Аўстралійскія войскі былі адпраўленыя для захопу і знішчэння нямецкіх бесправадных радыёстанцый у паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна, так як яны выкарыстоўваліся Германскай Усходне-Азіяцкай крэйсерскай эскадрай віцэ-адмірала Максіміліяна фон Шпее, што пагражала гандлёваму суднаходству ў рэгіёне. У канчатковым выніку нямецкі каланіяльны ўрад быў вымушаны здацца, скончыўшы тым самым баявыя дзеянні на тэрыторыі Новай Брытаніі.

Ход падзей

Пасля Бітвы пры Біце Пацы немцы адступілі на 31 км у Тому, у надзеі аднавіць сілы да прыходу аўстралійцаў. Пераследаваўшая іх перадавая група з 200 аўстралійцаў акружыла горад і абстрэльвала яго з 12-ці фунтавай гарматы на працягу ўсёй аблогі. Акрамя гэтага прыйшоўшы аўстралійскі крэйсэр “Энкаунтэр” зрабіў некалькі стрэлаў па хрыбце.

Нямецкі губернатар, Эдвард Хабер, ведаў, што гэтак малымі сіламі горад не ўтрымаць, аднак ён спадзяваўся на хуткае прыбыццё Германскай Усходне-Азіяцкай крэйсерскай эскадры, якая так і не прыйшла.

Але пасля таго, як аўстралійскія сілы паказалі сваю моц,17 верасня Хабер садзіцца за стол перамоваў.

Па выніках перамоваў калонія перайшла ў рукі аўстралійцаў, а гарнізон здаўся ў палон.

Хаберу было дазволена вярнуцца ў Германію, а нямецкім грамадзянскім асобам было дазволена застацца, але ў тым выпадку, калі яны пагадзіліся прытрымлівацца нейтралітэту, а тыя, хто адмовіўся, былі адпраўленыя ў Германію.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бітвы Аўстраліі
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Бітвы Германіі
Катэгорыя·Верасень 1914 года
Катэгорыя·Бітвы Першай сусветнай вайны