wd wp Пошук:

Аблайкет

Аблайкет (Аблаінкіт) — джунгарскі ўмацаваны будысцкі манастыр XVII стагоддзя. Заснаваны ў 1654 тайшы Аблаем. У 1671 падчас міжусобнай барацьбы ўзяты Галданам быў занядвбаны. Разваліны манастыра знаходзяцца на тэрыторыі Уланскага раёна Усходне-Казахстанскай вобласці. Комплекс размяшчаўся ў горах і ў плане меў форму пяцівугольніка. Па перыметры быў акружаны сцяной вышынёй да 2 м. Сцены абаранялі два культавыя збудаванні, у якіх у XVIII стагоддзі былі выяўлены рукапісы на мангольскай мове, статуі буд і выявы бадхісатваў і дхармапалаў з німбамі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Славутасці Казахстана
Катэгорыя·Крэпасці паводле алфавіту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Славутасці без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Крэпасці Казахстана
Катэгорыя·Джунгарыя
Катэгорыя·Будыйскія храмы і манастыры