У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Абд аль-Малік. Абдул-Малік ібн Мерван (646-кастрычнік 705) — 5-ы халіф з дынастыі Амеядаў.
Абд ал-Малік быў шырока адукаваным чалавекам. Ён атрымаў у спадчыну трон ў 685 годзе пасля смерці бацькі Марвана I. Новы халіф накіраваў войскі пад камандаваннем эміра Аль-Хаджадж ібн Юсуф ас-Сакафі на аднаўленне валадарства Амеядаў на ўсёй тэрыторыі ісламскага халіфата, страчанай ў 683 годзе пасля смерці Язіда I. Аль-Хаджадж заваяваў кіраўніка Басры і накіраваўся ў Хіджаз. У Мецы ён разграміў і забіў Ібн аз-Зубейра і перамог у Іраку яго прыхільнікаў, у Дамаску — ал-Ашдака. У 697 годзе было задушана выступленне харыджытаў. Дзяржаўнае адзінства халіфата было адноўлена. Акрамя таго быў заваяваны шэраг новых зямель, асабліва ў Сярэдняй Азіі і Паўночнай Афрыцы.
Абдул-Малік ібн Мерван на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў