Ааспора (Oospora) — род недасканалых грыбоў.
Міцэлій грыбоў накшталт распасцёртых або падушкападобных, пушыстых дзярнінак. Гіфы паўзучыя, з перагародкамі, са спараноснымі галінкамі (шара-, яйцападобнымі або прадаўгаватымі) ці канідыяноснамі. Канідыі бясколерныя або светлаафарбаваныя, цыліндрычныя, прадаўгаватыя ці яйцападобныя.
Вядома некалькі відаў, пашыраных пераважна ў Еўропе і Амерыцы; на Беларусі налічвалі 2 віды (развіваюцца на клубнях бульбы і пладах памідораў), якія ў сучасных класіфікацыях уключаны ў іншыя роды: ааспора пустульная (Oospora pustulans) і ааспора малочная паразітная (Oospora lactis).
Паразіты. Узбуджальнікі ааспарозу, або бугорчатай паршы(руск.) бел. раслін.