Яўген Мікалаевіч Хацім (нар. 1936, в. Табала, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі медык, спецыяліст у вобласці шпітальнай тэрапіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1969), дацэнт.
Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут у 1960 годзе. Галоўурач Сухадолінскай участковай бальніцы ў 1960—1962 гадах. У 1962—1965 гадах аспірант кафедры шпітальнай тэрапіі № 1 Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, у 1965—1977 гадах асістэнт кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, у 1977—1988 гадах асістэнт кафедры шпітальнай тэрапіі, з 1988 года дацэнт кафедры. У 1995—1998 гадах дэкан факультэта замежных навучэнцаў ГрДМУ.
У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дынаміка актыўнасці некаторых ферментаў і функцыі печані падчас лячэнні хворых з ускладненнямі пасля хваробы Боткіна».
Узнагароджаны ганаровай граматай Пасольства СССР у Эфіопіі (1986).