wd wp Пошук:

Яфім Майсеевіч Маршак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маршак. Яфім Майсеевіч Маршак (12 ліпеня 1905, м. Койданава, Мінскі павет — 22 сакавіка 1985, Мінск) — беларускі дзеяч сельскай гаспадаркі і будаўніцтва. Заслужаны будаўнік Таджыкскай ССР (1964).

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках у 1935 годзе. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (1935—1937), галоўным інжынерам трэста зернесаўгасаў, начальнікам АКБ Міністэрства саўгасаў СССР, аддзела Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР, начальнікам майстэрняў Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў Літоўскай ССР, з лістапада 1954 года дырэктарам Таджыкдзіпрабуда, з 1968 па 1971 гады — галоўным спецыялістам тэхнічнага аддзела Белдзіпрасельбуда.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1935 года. Член КПСС з 1948 года.

Навуковая дзейнасць

Тэматыка публікацый: арганізацыя працы ў калгасах Беларусі; планіроўка і забудова сельскіх населеных месцаў і інш.

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі «Знак Пашаны» (1958, 1966).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынску
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Постаці сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Будаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 22 сакавіка
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Будаўнікі СССР