wd wp Пошук:

Яраслава Ананка

Яраслава Ананка (5 красавіка 1987) — беларуская паэтэса, перакладчыца, літаратуразнаўца.

Біяграфія

Нарадзілася ва Украіне. У 1989 разам з бацькамі пераехала ў Чэрвень (Беларусь). Вучылася на журфаку БДУ (2004—2006). Скончыла Літаратурны інстытут у Маскве (2011). З 2012 — дактарантка Універсітэт імя Гумбальта (Берлін).

Творчасць

Піша на беларускай і рускай мовах. Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў» (Мінск), «Монолог» (Мінск-Масква), «Урал» (Екацярынбург), «День-Ночь» (Краснаярск), а таксама ў альманахах «Минская школа» (Мінск) и «Камчия» (Сафія). Пераможца конкурсаў «Дзень Зямлі» (Мінск, 2003), «Малады літаратар. Да стагоддзя „Нашай Нівы“» (Мінск, 2006). Уваходзіла ў лонг-лісты конкурсаў «Литрентген» (Екацярынбург, 2006), «Заблудившийся трамвай» (Санкт-Пецярбург, 2009). Перакладае з польскай і нямецкай моў. Лаўрэат міжнароднага конкурсу (2 месца) «Лучший перевод Ч.Милоша на русский язык» (2011) (сумесна з Генрыхам Кіршбаумам).

Вершы перакладаліся на балгарскую і нямецкую мовы.

Як літаратуразнаўца, займаецца даследаваннем рускай эміграцыі ў Берліне (Уладзіслаў Хадасевіч), праблемамі сучаснай беларускай паэзіі і руска-польска-беларускімі літаратурнымі і культурнымі сувязямі.

Бібліяграфія

Творы

Пераклады

Артыкулы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Украіне
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе