wd wp Пошук:

Ян Міхал Струцінскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ян Міхал Струцінскі (? — пачатак 1746) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Струцінскіх герба «Сас». Нарадзіўся ў сям’і Мікалая Струцінскага, чашніка вількамірскага, і Марыяны з Панкевічаў.

Магчыма, у маладосці служыў у войску. Самавольна тытулаваўся чашнікам вількамірскім (1697—1701). Стольнік вількамірскі ў 1701—1713, стараста сяйвейскі і віжанскі ў 1709—1740, шакінаўскі ў 1713—1732, вількамірскі ў 1713—1730, паручнік каралеўскай пяцігорскай харугвы войска ВКЛ з 1709, харужы, палкоўнік, кашталян інфлянцкі ў 1737—1744. Пасол на соймы 1701—1702, 1703, 1724, 1733, дэпутат Варшаўскай вальнай рады 1710.

У 1699 сакратар пасольства ў Турцыю. Быў прыхільнікам караля Аўгуста ІІ, далучыўся да Сандамірскай канфедэрацыі. Удзельнічаў у забяспячэнні расійскіх войск на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1719 пасол у Крым і Турцыю. У 1733 падтрымаў абранне на трон Станіслава Ляшчынскага, пасля перайшоў на бок Аўгуста ІІІ.

Маёнткі: Салокі, Люшнева, Снегі (Браслаўскі павет), Анталепты (Вількамірскі павет), Шэмберг (Курляндыя). Дамогся для Салокаў, Анталептаў і Шэмберга прывілеяў на таргі і кірмашы (1713).

Удзельнічаў у заснаванні Анталептаўскага кляштара кармелітаў босых.

Пахаваны 3 сакавіка 1746 года.

Сям’я

У шлюбе з Брыгідай з Бергаў, дачкой кашталяна інфлянцкага Уладзіслава Францішка Берга, меў сына Юзафа і дачку Іаану.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Дыпламаты Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Чашнікі вількамірскія
Катэгорыя·Род Струцінскіх
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Кашталяны інфлянцкія
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Памерлі ў 1746 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Старосты шакінаўскія
Катэгорыя·Стольнікі вількамірскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старосты сэйвейскія
Катэгорыя·Старосты віжанскія