wd wp Пошук:

Ян Аскерка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аскерка. Ян Аскерка (1788 або 1790 —11 верасня 1851) — дзяржаўны і ваенны дзеяч.

Біяграфія

Удзельнік вайны 1812 года, ваяваў у арміі Напалеона, не вярнуўся з замежжа, яго маёнтак у Ігуменскім павеце быў канфіскаваны ў скарб паводле імператарскага маніфеста.

У 1820 годзе — маршалак Вілейскага павета. Меў маёнтак Будслаў. У 1822 годзе ахвяраваў праз мінскую губернатаршу А. Сулістроўскую, жонку Казіміра Сулістроўскага, 2 дукаты на кракаўскі помнік Касцюшку. Войскі мазырскі.

Паручнік Войска Польскага ў час паўстання 1831 года.

Памёр 11 верасня 1851 года. Пахаваны ў Будславе.

Сям’я

У шлюбе з Тэадозіяй з Мікульскіх (1799-?). Меў дачок Гелену (1823-?; з 8.2.1855 года ў шлюбе з Альфонсам Андрэевічам Урублеўскім (1831-?) і Алімпію (1826-?; у шлюбе з Мечыславам Свентарэцкім), сына Зыгмунта (жнівень 1830-?; у шлюбе з Зафіяй-Агнешкай з Корсакаў, меў дачку Марыю-Францішку (1875-?) і сына Яна-Эразма-Юзафа (8.8.1872-?)).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Памерлі 11 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мядзельскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Войскія мазырскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1851 годзе
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі вілейскія
Катэгорыя·Род Аскеркаў