wd wp Пошук:

Ялмары Віртанен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Віртанен.

Ялмары Віртанен (фінск.: Jalmari Virtanen, 8 студзеня 1889, вёска Майніемі, Фінляндыя — 2 красавіка 1939) — карэльскі паэт. Пісаў на фінскай мове.

Друкаваўся з 1906 года. У ранніх творах адчуваецца паднявольнае становішча працоўных. У зборніках вершаў «Вольнай часінай» (1930), «Стройныя шарэнгі» (1931), «Чырвонае кантэле» (1937) асэнсаванне гістарчнага мінулага карэльскага народа, самабытнасць людскіх характараў і прыроды, паўночнага краю. Вядомы як драматург, перакладчык. Пераклаў на фінскую мову паасобныя творы Янкі Купалы.

Арыштаваны 14 лютага 1938 года. Асуджаны Асобай тройкай НКВД Карэльскай АССР ад 11 красавіка 1938 г па арт. 58-2-11 КК РСФСР на тэрмін 10 гадоў. Накіраваны ў Комі АССР. Памёр 2 красавіка 1939. Рэабілітаваны 25 мая 1955 года Вярхоўным судом СССР.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Памерлі ў 1939 годзе
Пасмяротна рэабілітаваныя
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Пяят-Хямэ
Нарадзіліся ў 1889 годзе
Нарадзіліся 8 студзеня
Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Рэабілітаваныя ў СССР
Памерлі 2 красавіка
Асобы
Пісьменнікі Карэліі
Паэты Карэліі
Члены КПСС
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Паэты СССР
Памерлі ў Расіі
Фінскамоўныя паэты