wd wp Пошук:

Язэп Мацеевіч Белагаловы

Язэп Мацеевіч Белагаловы (11 лютага 1883, Санкт-Пецярбург1928 ?, Масква ?, АДПУ) — рымска-каталіцкі святар, грамадскі дзеяч, педагог.

Біяграфія

Вучыўся ў Пецярбургу ў прыватнай каталіцкай гімназіі пры касцёле Св. Кацярыны і ў 6-й гімназіі. Скончыў Пецярбургу Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю (1903) і Мітрапалітальную духоўную акадэмію (1907). Кандыдат тэалогіі і магістр кананічнага права. Пасвечаны ў святары ў 1906 годзе.

У 1907-1910 гадах працаваў настаўѓнікам рэлігіі ў Смаленску ў мужчынскай гімназіі і ў рэальным вучылішчы. 14 жніўня 1910 года прызначаны выкладчыкам Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу. Адмовіўся праспяваць «многие лета» расійскаму цару і быў высланы за мяжу, жыў у Рыме, Інсбруку. У 19131918 гадах зноў у Пецярбургу, намеснік прафесара грамадзянскага і кананічнага права ў духоўнай акадэміі. Адначасова выкладаў Закон Божы ў Інстытуце архітэктуры, у Мікалаеўскай школе кавалерыі і ў Канстанцінаўскай школе артылерыі. У 1918 годзе прызначаны пробашчам і дэканам у Магілёў. Выконваў абавязкі афіцыяла біскупскай курыі ў Мінску. Арыштаваны бальшавіцкімі ўладамі і інтэрніраваны ў Смаленску. Пасля вызвалення вярнуўся ў Магілёў. Актыўна выступаў за беларусізацыю рэлігійнага жыцця. Знявольваўся ЧК у 1921. У 1926 схоплены АДПУ, асуджаны на 5 гадоў лагераў без права на амністыю. У 1928 з Салаўкоў дастаўлены ў Маскву ў турму на Лубянцы, дзе, верагодна, і быў закатаваны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб з вялікім бягучым узростам
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай Рымска-каталіцкай семінарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Постаці расійскага каталіцтва