wd wp Пошук:

Ягелонскі глобус

Ягелонскі глобус.

Ягелонскі глобус (лац.: Globus Jagellonicus) — адзін з найстарэйшых у свеце глобусаў і, магчыма, самы стары, на які нанесены абрысы Амерыкі.

Датуецца прыблізна 1510-м годам, закуплены быў для Кракаўскай абсерваторыі у канцы XVIII стагоддзя. Захоўваецца ў Ягелонскім універсітэце Кракава. Упершыню апісаны ў канцы XIX стагоддзя польскім навукоўцам Тадэвушам Эйстрэхерам. Да стварэння Ягелонскага глобуса берагі Амерыкі на свой глобус, мабыць, наносіў Вальдзэемюлер, аднак яго раннія вырабы не захаваліся.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Глобусы
Катэгорыя·XVI стагоддзе ў Кракаве
Катэгорыя·З’явіліся ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Славутасці Кракава