wd wp Пошук:

Юрый Уладзіміравіч Кухарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кухарэнка.

Юрый Уладзіміравіч Кухарэ́нка (2 красавіка 1919, с. Чапля, Лэтычыўскі раён, Хмяльніцкая вобласць, Украіна — 6 студзеня 1980, Масква, СССР) — савецкі і ўкраінскі археолаг. Доктар гістарычных навук (1966).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1936 г. паступіў на Вышэйшыя музейныя курсы Наркамасветы РСФСР. У 1938 годзе ўступіў у шэрагі РСЧА і да 1947 г. служыў на Ціхаакіянскім флоце. У 1941 г. уступіў у КПСС. У 1943 г. экстэрнам скончыў гістарычны факультэт Хабараўскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Пасля сканчэння аспірантуры пры Дзяржаўным гістарычным музеі з 1951 г. працаваў у Інстытуце археалогіі АН СССР.

Даследаваў гісторыю і археалагічныя помнікі Палесся, верхняга і сярэдняга Падняпроўя (Атвержычы, Вароніна, Велямічы, Дубай, Рамель, Рубель, Хотамель, Чаплін і інш.). Сабраў і сістэматызаваў звесткі пра археалагічныя помнікі Палесся ад неаліту да сярэднявякоўя і паказаў, што яно з даўніх часоў заселена чалавекам. Працы Кухарэнкі сталі падмуркам у рэканструкцыі гісторыі насельніцтва паўднёвай Беларусі і паўночнай Украіны ў I-м тыс. да н.э. — I-м тыс. н.э. Упершыню даў поўную характарыстыку зарубінецкай культуры. Паклаў пачатак сістэматызацыі паморскіх старажытнасцей у Беларусі, па матэрыялах Брэсцкага бескурганнага могільніка (Брэст-Трышын) прасачыў пранікненне плямён вельбарскай культуры на тэрыторыю Усходняй Еўропы. Першым з савецкіх даследчыкаў звярнуў увагу на ляпны посуд з больш ранніх раскопак на Жытоміршчыне і звязаў іх з пражскай культурай, што паклала пачатак вывучэнню славян VVII стст. на тэрыторыі СССР.

Працы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лэтычыўскім раёне
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Археолагі Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Археолагі Украіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута археалогіі РАН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў