wd wp Пошук:

Юрый Уладзіміравіч

Юрый Уладзіміравіч (? — 1292) — князь пінскі.

Сын пінскага князя Уладзіміра. У 1262 г. разам са старэйшымі братамі, пінскімі князямі Фёдарам і Дзямідам, віншаваў у Неблі галіцка-валынскага князя Васільку Раманавіча з перамогай над літоўцамі. З нагоды смерці, Юрый ахарактарызаваны летапісцам як «кроткый, смиреный, правдивый». Лічыцца апошнім вядомым пінскім князем з дынастыі Ізяславічаў Тураўскіх. Паводле М. Грушэўскага, памёр у 1288/1289 годзе.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Памерлі ў 1292 годзе
Катэгорыя·Князі пінскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ізяславічы Тураўскія