wd wp Пошук:

Юрый Міхайлавіч Брайдэр

Юрый Міхайлавіч Брайдэр (8 студзеня 1948, Орша — 8 лютага 2007, Мінск) — беларускі пісьменнік-фантаст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Оршы, а ўсё сваё жыцце пражыў у Дзяржынску. Скончыў Мінскі тэхнікум сувязі.

Працаваць у службе «Ахова» раённага аддзела ўнутраных спраў. Даслужыўся да звання маёра міліцыі і выйшаў у адстаўку.

Творчасць

Першая спроба пісаць была зроблена яшчэ ў дзяцінстве. Першымі апавяданнямі былі «Нарушитель» і «Индейка». Друкаваўся ў газеце «Знамя юности», часопісах «Рабочая змена», «Неман».

У 1987 годзе разам з Мікалаем Чадовічам выпусціў кнігу «Пасёлак на краю Галактыкі», якая была ўдастоена прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. У творах Ю. Брайдэра і М. Чадовіча спалучаюцца інтарэс да парадаксальнага сюжэту, жыццевая назіральнасць пісьменнікаў-рэалістаў, талент сатырыкаў.

Неаднаразова з’яўляўся ўдзельнікам семінараў пісьменнікаў-фантастаў у Санкт-Пецярбурзе, Ялце, Краснаярску. Многія творы пісьменніка трапілі ў спіс намінантаў на літаратурныя прэміі ў вобласці фантастыкі «Бронзовая улитка», «Интерпрескон», «Странник».

Кнігі Ю. Брайдэра выходзяць тыражамі 12-15 тысяч экзэмпляраў. Яны пераведзены на многія мовы свету.

Узнагароды

У 1994 годзе за кнігу «Стрэлы Перуна з раздзяляючымі боегалоўкамі» у Прыднястроўі яны атрымалі першую прэмію.

З 1996 года з’яўляўся членам журы прэстыжнага кангрэса фантастаў Расіі «Странник». Ён з’яўляецца лаўрэатам прэміі «Меч Руматы» за раман «Между плахой и секирой» (1998). У 2003 годзе на міжнародным фестывалі фантастыкі «Звездный мост — 2003» яго раман «Гвоздь в башке» стаў лаурэатам у намінацыі «Крупная форма», ён быў лепшым сярод 94 раманаў; на 8 кангрэсе фантастаў Расіі гэты раман атрымаў прэмію «Меч в зеркале». У гэтым жа годзе перамог у конкурсе «Эпіграма-Ф».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 8 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта