wd wp Пошук:

Юрый Мікалаевіч Мікульскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мікульскі. Юрый Мікалаевіч Мікульскі (нар. 1988, Мінск) — беларускі гісторык.

Біяграфія

У 2011 годзе скончыў гістарычны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве (Польшча), атрымаў званне магістра.

З 2012 года працуе вядучым навуковым рэдактарам у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі».

Навуковая дзейнасць

Аўтар шэрагу навуковых артыкулаў у беларускіх, польскіх і расійскіх выданнях. Сфера навуковых інтарэсаў: палітыка літоўскіх князёў і польскіх каралёў у дачыненні да рускіх зямель у XIII—XVII стагоддзях, праваслаўная царква пад уладай літоўскіх князёў у XIII—XV стагоддзях, старабеларуская літаратура XIV—XV стагоддзяў.

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў