wd wp Пошук:

Юрый Гардзееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гардзееў.

Юрый Гардзееў (нар. 2 ліпеня 1967, Гродна) — беларускі гісторык.

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт ГрДУ (1991), тэма дыпломнай працы: «Развіццё планіроўкі і архітэктуры Гародні ў XVIII ст.». У 1988—1992 гадах працаваў мастацтвазнаўцам у гродзенскіх майстэрнях інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя». У 1993—1995 гадах — выкладчык кафедры беларускай культуры ГрДУ. У 1996—1999 — аспірант Педагагічнай акадэміі ў Кракаве, дзе ў 2000 годзе абараніў дысертацыю «Гародня ў XVIII ст. Даследаванні асваення гарадской прасторы, адносін уласнасці і гарадскога насельніцтва» (Grodno w XVIII stuleciu. Studia nad zasiedleniem, stosunkami własnościowymi i mieszkańcami miast) і атрымаў навуковае званне доктара гуманітарных навук. У 2001—2005 — працаваў у Навуковай бібліятэцы Польскай Акадэміі мастацтваў і Польскай Акадэміі навук у Кракаве. З 2005 — ад’юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага ўніверсітэта. Старшыня Беларускага таварыства ў Кракаве.

Навуковая дзейнасць

Галоўныя кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя беларускіх гарадоў, сацыяльна-эканамічная і культурная гісторыя Гродна, рэформы мясцовага самакіравання ў ВКЛ у другой палове XVIII ст.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 ліпеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне