У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Збаражскі. Юрый Андрэевіч Збаражскі (? — да 3 мая 1580) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага, князь.
Паходзіў з княжацкага роду Збаражскіх герба «Карыбут». Нарадзіўся ў сям’і Андрэя Сямёнавіча Збаражскага.
Пасол на сойм 1573 года.
Шлюб з Шчэнснай Насілоўскай прынёс яму маёнткі Вязынь, Крайск і Жыціну Менскім павеце, Насілаў у Ашмянскім павеце. Валодаў таксама часткай Збаража і інш. маёнткамі на Украіне.
Жонка Шчэнсная, дачка ваяводы віцебскага Ю. В. Насілоўскага, пасля жанаты з Б. М. Казінскай.