wd wp Пошук:

Юз Аляшкоўскі

Юз Аляшкоўскі (сапраўднае імя Іосіф Яфімавіч Аляшкоўскі; 21 верасня 1929, Краснаярск, Сібірскі край — 21 сакавіка 2022, Тампа, Фларыда) — празаік, паэт і сцэнарыст, аўтар-выканаўца песень. З 1979 году жыў у ЗША.

Лаўрэат Нямецкай Пушкінскай прэміі, прысуджанай у 2001 годзе па сукупнасці — «за творчасць, якая ствараецца пісьменнікам з 50-х гадоў, што зрабіла яго адной з вядучых асоб рускай літаратуры XX стагоддзя». У 2011 годзе «Маленькі турэмны раман» Юза Аляшкоўскага заняў першае месца ў намінацыі «буйная проза» «Рускай прэміі» — галоўнага міжнароднага літаратурнага конкурсу для рускамоўных пісьменнікаў з усяго свету.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснаярску
Катэгорыя·Памерлі ў Тампе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 сакавіка