wd wp Пошук:

Эсперанціда

Эсперанціда (Esperantido) — штучная мова створаная на базе эсперанта і іда, прапанавана Рэнэ дэ Сасюрам. Больш падобна да эсперанта. Існуюць два варыянты: Бернскі, прапанаваны ў 1919 годзе і Неўшатэльскі, прапанаваны ў 1920 годзе.

Варыянт 1919 года адрозніваўся ад эсперанта заменай дыякрытычных сімвалаў (ģ замест ĝ і гэтак далей), адсутнасцю вінавальнага склона, лексікай (savi замест scii). У варыянце 1920 года дыякрытыкі не засталася зусім, зменена лексіка.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Міжнародныя дапаможныя мовы
Катэгорыя·Штучныя мовы
Катэгорыя·Эсперантоіды