wd wp Пошук:

Энхітрэіды

Энхітрэі́ды (Enchytraeidae) — сямейства малашчацінкавых чарвей.

Апісанне

Цела (даўжыня 2—45, часцей 10—25 мм) падоўжанае, белаватае, членістае (25—50 членікаў). На кожным з членікаў па 4 пучкі палачка- або іголкападобных шчацінак.

Пашырэнне

Вядома сотні водных і глебавых (апошніх больш) відаў. На Беларусі найбольш адзначаецца энхітраус белы (Enchytraeus albidus).

Некаторыя віды гадуюць на корм рыбам у акварыумах і рыбных гаспадарках.

Асаблівасці біялогіі

Кормяцца аднаклетачнымі водарасцямі, бактэрыямі, арганічнымі рэшткамі. Удзельнічаюць у мінералізацыі арганічных рэшткаў і глебаўтварэнні.

Гермафрадыты. Размнажэнне пераважна полавае. У асобных відаў адзначаецца бясполае размнажэнне шляхам архітаміі, пры якой цела чарвяка дзеліцца адразу на некалькі частак, на кожнай з якіх вырастаюць галаўны і хваставы канцы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Малашчацінкавыя чэрві
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта