wd wp Пошук:

Экватарыяльнае проціцячэнне

Экватарыяльнае проціцячэнне (Міжпасатнае проціцячэнне) - паверхневыя кампенсацыйныя цячэнні ў нізкіх шыротах акіянаў паміж Паўночным Пасатным і Паўднёвым Пасатным цячэннямі. Развіваюцца ў штылявой зоне ў выніку мерыдыянальнай неўранамернасці ветравога поля. Напрамак з захаду на ўсход. У Атлантычным і Ціхім акіянах размешчаны на 3-10° паўночнай шыраты, у Індыйскім акіяне - на 9-10° паўднёвай шыраты. У асобных выпадках назіраюцца да глыбіні 300 м.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Цячэнні Індыйскага акіяна
Катэгорыя·Цячэнні Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Цячэнні Ціхага акіяна