wd wp Пошук:

Шчучынскі піярскі калегіум

Шчучынскі піярскі калегіум — сярэдняя навучальная ўстанова ў Шчучыне ў 17181832 гадах. У Шчучын піяраў запрасіў гаспадар мястэчка Ю. Глябіцкі ў 1718 годзе, які перадаў ім парафіяльны касцёл і ахвяраваў 23 735 злотых. Пасля маёнтак перайшоў да яго дачкі Тэрэзы, якая пацвердзіла фундацыю бацькі, тое ж зрабіў у 1726 годзе і сойм. Калегіум пры кляштары Св. Георгія заснаваны ў 1718 годзе (пры ім пэўны час дзейнічала семінарыя для ордэнскай моладзі, дзе выкладаліся нават усходнія мовы, дзейнічала аптэка). Існаваў на прыватныя ахвяраванні, падпарадкоўваўся Літоўскай навучальнай акрузе. Меў 3 класы і 5 выкладчыкаў. У 1783 годзе Адукацыйная камісія рэарганізавала калегіум у падакруговае вучылішча (у 1785 у ім было 119, у 1789 — 69 вучняў). Тут выкладаў прыродазнавец С. Юндзіл, вучыліся філосаф К. Нарбут, гісторык-археограф М. Догель і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·1718 год у Беларусі
Катэгорыя·Адукацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Шчучынскі піярскі калегіум
Катэгорыя·Духоўныя навучальныя ўстановы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Шчучын
Катэгорыя·З’явіліся ў 1718 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1832 годзе
Катэгорыя·Піярскія калегіумы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты