wd wp Пошук:

Шклотара

Шкляныя слоікі: 250 мл, 1 л, 2 л, 3 л.
Малочная бутэлька з ФРГ

Шклотарашкляная ўпакоўка (тара), якая выкарыстоўваецца для захоўвання і транспарціроўкі прамысловых тавараў і харчовых прадуктаў.

Адрозніваецца матэрыялам ад тары драўлянай, пластмасавай і металічнай і адносіцца, як правіла, да малагабарытнай тары. Па канструктыўнай жорсткасці і мантажных прыкметах належыць да катэгорый жорсткай і неразборнай тары. У дачыненні да абароту можа быць як разавай, так і зваротнай або шматабаротнай.

Важнай перавагай з’яўляецца хімічная бяспека шкляной тары і магчымасць яе паўторнага выкарыстання, у тым ліку і ў побыце. Сур’ёзным недахопам з’яўляецца далікатнасць шкла.

Асноўнымі разнавіднасцямі шклотары з’яўляюцца слоікі і бутэлькі.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Шклотара