wd wp Пошук:

Швабскі саюз гарадоў

Швабскі саюз гарадоў 1376 г. - саюз 14 швабскіх імперскіх гарадоў (Ульм, Равенсбург, Канстанц і інш.), створаны для абароны супраць свавольства князёў і палягчэння цяжара высокіх падаткаў. У 1381 г. аб’яднаўся з Рэйнскім саюзам гарадоў, у далейшым да іх далучыліся франконскія і асобныя швейцарскія гарады - усяго 89. Распаўся ў 1389 г.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Швабія
Катэгорыя·1331
Катэгорыя·Ваенна-палітычныя блокі
Катэгорыя·Гісторыя Германіі