Шарэ́йкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Юравіцкага раёна Мазырскай акругі. Цэнтр — вёска Шарэйкі.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Юравіцкага местачковага Савета.