wd wp Пошук:

Чэрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей

Чэрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музеймузей горада Чэрыкава, заснаваны 10 чэрвеня 1983 г. Асноўны фонд налічвае 7778 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны – 3416. Плошча экспазіцыі 318 м². У музеі 6 экспазіцыйных залаў: “Прырода”, “Дарэвалюцыйны перыяд”, “Кастрычніцкая рэвалюцыя”, “Леменская школа-камуна”, “Вялікая Айчынная вайна”, “Сучаснасць”. Экспануюцца зуб і косці маманта, жалезная сякера, калекцыя ручнікоў і набожнікаў, кашулі, гліняныя вырабы, калекцыі нумізматыкі, узоры карысных выкапняў, матэрыялы пра дзейнасць падполля і партызанскага руху і інш.

У музеі праводзяцца выстаўкі твораў мастакоў, дзіцячых цацак, музейныя заняткі і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Культура Чэрыкава
Катэгорыя·Музеі Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Славутасці Чэрыкава
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Музеі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Краязнаўчыя музеі Беларусі
Катэгорыя·Гістарычныя музеі Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·1983 год у Беларусі