wd wp Пошук:

Чырвоны інтэрнацыянал прафсаюзаў

Чырвоны інтэрнацыянал прафсаюзаў (Чырвоны прафінтэрн, Прафінтэрн) — міжнароднае аб’яднанне прафсаюзаў, створанае як альтэрнатыва Амстэрдамскаму інтэрнацыяналу прафсаюзаў.

Папярэднікам Прафінтэрна быў Міжнародны савет прафесійных і вытворчых саюзаў, які быў створаны на другім кангрэсе Камуністычнага Інтэрнацыянала ў ліпені 1920 года і ў які ўвайшлі прадстаўнікі расійскіх, італьянскіх, брытанскіх, французскіх і балгарскіх прафсаюзаў. Савет узначаліў Саламон Лазоўскі, яго намеснікамі сталі Том Ман з Брытанскай сацыялістычнай партыі і Альфрэд Росмер з Усеагульнай канфедэрацыі працы Францыі.

Першы ўстаноўчы кангрэс Прафінтэрна прайшоў у ліпені 1921 года ў Маскве. На кангрэсе прысутнічала 380 дэлегатаў ад 41 краіны. З самага заснавання Прафінтэрн быў фактычна залежным ад Камуністычнага інтэрнацыянала, нягледзячы на ​​тое, што некаторыя арганізацыі-члены Прафінтэрна былі супраць гэтага (напрыклад, Індустрыяльныя працоўныя свету пад кіраўніцтвам Уільяма Дадлі Хейвуда).

Двума вышэйшымі органамі Прафінтэрна з’яўляліся Цэнтральны савет і Выканаўчае бюро. Вядучымі постацямі ў інтэрнацыянале былі: Саламон Лазоўскі (генеральны сакратар Прафінтэрна ў 1921—1937 гадах), Андрэў Нін (намеснік генеральнага сакратара Прафінтэрна і член Выканаўчага бюро), Міхаіл Томскі (старшыня УЦСПС).

Прафінтэрн быў распушчаны улетку 1937 года, калі большасць яго аддзяленняў перастала існаваць.

Спіс кангрэсаў

Назва Месца Дата
1-ы сусветны кангрэс Масква 3 ліпеня — 19 ліпеня 1921
2-ы сусветны кангрэс Масква 19 лістапада — 2 снежня 1922
3-ы сусветны кангрэс Масква 8 ліпеня — 20 ліпеня 1924
4-я сесія Цэнтральнага Савета Масква 9 сакавіка — 15 сакавіка 1926
4-ы сусветны кангрэс Масква 17 сакавіка — 3 красавіка 1928
Міжнародная канферэнцыя па стратэгіі страйку Страсбур студзень 1929

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1921 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі, закрытыя ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат