wd wp Пошук:

Чырвоная ратуша

Чырвоная ратуша (ням. Rotes Rathaus), Берлінская ратуша - гістарычны будынак у цэнтры Берліна, названы за фасад з чырвонай цэглы. Пабудавана ў 1861-1869 гг. у стылі паўрэнесанса, паўготыкі паводле праекта архітэктара Г. Ф. Веземана. Вышыня чатырохвугольнай вежы ратушы - 74 метра.

Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў разбураны; адноўлены ў 1951-1958 гадах са змяненнямі ў інтэр’еры. На першым паверсе знаходзяцца гербавая і калонныя залы, якія выконваюць прадстаўнічыя функцыі.

Пасля аднаўлення ў Чырвонай ратушы размяшчаўся магістрат Усходняга Берліна; з 1 кастрычніка 1991 тут знаходзіцца рэзідэнцыя ўрада (Сената) аб’яднанай зямлі Берлін. Тут жа размешчана працоўнае месца мэра горада.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ратушы Германіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Берліна
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·1869 год у Берліне
Катэгорыя·Мітэ (раён)