wd wp Пошук:

Чырвонакастрычніцкі мост

Чырвонакастрычніцкі мост — аўтадарожны рамны мост-цеплаправод цераз Абводны канал у Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Безыменны востраў і левы бераг Абводнага канала.

Размешчаны ў створы вуліцы Розенштэйна. Побач з мостам размешчаны будынак ДК ім. А. Д. Цюрупы (Дом асветніцкіх устаноў у памяць 19 лютага 1861 года). Вышэй па цячэнні знаходзіцца Нова-Пецяргофскі мост, ніжэй — Тараканаўскі мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Балтыйская» (350 м).

Мост, які існаваў на гэта месцы, з 1914 па 1925 год называўся Лейхтэнбергскім, ад Лейхтэнбергскай вуліцы. Сучасную назву мост атрымаў ў 1958 годзе.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Масты цераз Абводны канал
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96