wd wp Пошук:

Чатырохногія

Чатырохногія (Tetrapoda) — надклас хрыбетных жывёл, які аб’ядноўвае ўсіх хрыбетнікаў, за выключэннем рыб.

Чатырохногія маюць чатыры канечнасці ці паходзяць ад жывёл з чатырма канечнасцямі (напрыклад змеі). Асноўнымі класамі з’яўляюцца рэптыліі, птушкі, земнаводныя і сысуны.

Продкамі чатырохногіх з’яўляюцца рыбы, якія ў ходзе эвалюцыі выйшлі з вады. Адбылося гэта прыкладна 350 млн г. да н. э.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хордавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта