wd wp Пошук:

Чарвяцы

Чарвяцы — група сямействаў раўнакрылых насякомых з падатраду Sternorrhyncha. (Некаторыя аўтары не лічаць раўнакрылых самастойным атрадам, а ўводзяць у атрад паўцвердакрылых). Многія прадстаўнікі — шкоднікі сельскай гаспадаркі. Шэраг відаў выкарыстоўваецца для атрымання фарбавальнікаў і лакаў. Назва паходзіць ад слова vermiculus — «чарвячок» — на народнай латыні так звалі кашаніль, з якой атрымлівалі чырвоную фарбу.

На чарвяцах паразітуюць грыбы роду Septobasidium.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Нетаксанамічныя групы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Coccoidea
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта